Описание
Часопіс створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва – “Беларуская мова і літаратура ў школе”, у 1992 г. перарэгістраваны як “Роднае слова”. У жніўні 2019 г. часопіс “Роднае слова” ўвайшоў у склад РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”».
“Роднае слова” – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратурна-крытычныя матэрыялы пра творчасць знакамітых айчынных і замежных пісьменнікаў; мовазнаўчыя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, функцыянаванні яе ў сучасным грамадстве; адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны; друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, цэнтралізаванага тэсціравання. У часопісе змешчаны навукова-папулярныя артыкулы пра нацыянальную і сусветную культуру (тэатральнае і кінамастацтва, гісторыя архітэктурнага, выяўленчага і музычнага мастацтва, фальклорныя традыцыі беларускага народа і народаў свету, матэрыялы пра экспазіцыі рэспубліканскіх музеяў); матэрыялы краязнаўчай тэматыкі, з гісторыі старажытных беларускіх родаў, якія спрыяюць патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню моладзі.
Матэрыялы ў часопіс падбіраюцца ў адпаведнасці з беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй, прыярытэтамі нацыянальнай адукацыі і культуры, з улікам вучэбных праграм па беларускай мове і літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каляндарна-тэматычным планаваннем, паводле календара адметных датаў і падзей Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Часопіс належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.
Часопіс “Роднае слова” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагогіцы (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры).
Падпіску можна аформіць у любым аддзяленні РУП “Белпошта” і “Белсаюздрук” на 1 мес., 3 мес., паўгоддзе.
Падпісныя індэксы часопіса “Роднае слова”: індывідуальны – 74823, ведамасны – 748232.
З верасня 2017 г. аформіць падпіску на часопіс “Роднае слова” вы можаце на сайце rod-slova.by у зручны для вас час і зручным спосабам аплаты (з дапамогай банкаўскай карткі або праз банкаўскую сістэму “Расчёт”). Падпісацца можна як на папяровую версію часопіса, так і на яго электронную копію па выгадным кошце. Пры падпісцы на электронную копію вы зможаце спампаваць часопіс у PDF-фармаце.
🔸 Як падпісацца:
1. На сайце rod-slova.by выберыце ў меню справа “Аформіць падпіску”.
2. Выберыце патрэбныя нумары ў папяровай версіі або электроннай копіі.
3. Увядзіце кантактную інфармацыю.
4. Выберыце спосаб аплаты: банкаўская картка або Расчёт (ЕРИП).
5. Пастаўце птушачку насупраць радка «Я прачытаў і згодны з правіламі "Умовы пагаднення”» і націсніце кнопку “Пацвярджэнне заказу”.
6. Вы атрымаеце інструкцыю як аплаціць заказ праз сістэму “Расчёт” (ЕРИП) з нумарам заказу.
Калі ўсё зроблена, унізе з'явіцца інструкцыя:
1. Выбраць пункт Сістэма "Расчёт” (ЕРИП)
2. Выбраць паслядоўна рубрыкі: Интернет-магазины/сервисы -> A-Z Латинские домены -> R -> Rod-slova.by
3. Увесці нумар заказу
4. Праверыць карэктнасць інфармацыі
5. Зрабіць аплату
Падпіска праз сайт часопіса на наступны месяц спыняецца 19-га папярэдняга месяца.